У краіне прагаласавалі 77% выбарцаў, паведаміў Цэнтрвыбаркам. Як так, здзівіліся многія. Цікавую інфармацыю пра «як так» сабралі назіральнікі з Беларускай хрысціянская дэмакратыі ў Віцебску.

«У Віцебску людзі масава адмаўляюцца галасаваць па хатах, — паведаміла назіральніца аАлена Шабуня, акрэдытаваная на 47-м участку Першамайскага раёна Віцебска. — Ва ўчастковай камісіі заявілі, што на галасаванне па хатах запісаліся 207 чалавек. Каб іх абысьці былі вылучаныя тры групы. На ўдакладняючае пытанне, колькі людзей яны мае абыйсці кожная група і колькі бюлетэняў яны атрымалі, сябры камісіі адказалі, што не ведаюць».

Тым не менш, Алена Шабуня настаяла на падліку выбаршчыкаў у першым спісе і колькасці бюлетэняў, выдадзеных для іх.

Высветлілася, што ў спісе было 69 чалавек, на якіх планавалася выдаць 100 бюлетэняў для выбараў дэпутатаў гарсавета і 100 - аблсавета. Пасля гутаркі старшыня камісіі была вымушаная выдаць не 200, а 140 бюлетэняў для першай групы. Аналагічна для групы па абыходзе 59 чалавек былі выдадзеныя 120 бюлетэняў, 79-і — 160.

Па вяртанні групаў на ўчастак удалося даведацца вынікі толькі той групы, якая планавала абысці 59 выбаршчыкаў. Як высветлілася, у іх прагаласавалі толькі 16 чалавек, тады як некаторыя прагаласавалі раней, некаторыя яшчэ пойдуць, а прыблізна 5-6 чалавек заявілі, што не будуць галасаваць увогуле. Апроч таго, на ўчастак прыходзіў адзін з выбаршчыкаў, які скардзіўся, што да яго прыходзяць людзі і просяць прагаласаваць, хаця ён галасаваць не збіраецца

«На маім участку зарэгістраваныя 2175 выбаршчыкаў. І лічбай у 207 жадаючых прагаласаваць на хатах, што складае амаль 10% ад агульнай лічбы, пэўна, хацелі павялічыць яўку», — адзначае Алена Шабуня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?