Сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Шчамлёў, па папярэдніх дадзеных, перамог на мясцовых выбарах 23 сакавіка і быў абраны дэпутатам Дабейскага сельсавета Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.

Па папярэдніх дадзеных мясцовага выбаркаму, за Шчамлёва аддалі галасы 27 выбаршчыкаў, за праўладнага кандыдата, намесніцу дырэктара Амбросавіцкай сярэдняй школы Ірыну Матэлёнак прагаласавалі 13 чалавек, «супраць усіх» прагаласавалі чацвёра. Усяго ў акрузе 47 выбаршчыкаў.

«Падлік галасоў прайшоў па-еўрапейску, — распавёў Аляксандр Шчамлёў. - Расклалі бюлетэні па акругах, расставілі сталы з таблічкамі з імёнамі кандыдатаў, агучвалі вынікі ўголас, на сталы раскладвалі бюлетэні». Па ягоных словах, парушэнняў пад час падліку галасоў не было, а пасля завяршэння падліку ўсе яго павіншавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?