Пасольства Ізраіля ў Беларусі спыніла працу разам з іншымі ізраільскімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі па ўсім свеце, якія аб'явілі бестэрміновую забастоўку.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пасольства Вольга Дзмітровіч. 

Прафсаюз ізраільскіх дыпламатаў аб'явіў аб спыненні з 24 сакавіка працы ўсіх замежных устаноў і цэнтральнага апарату МЗС, дабіваючыся ад урада павышэння зарплат і паляпшэння ўмоў працы. Забастоўка з'яўляецца бестэрміновай і распаўсюджваецца на ўсе 103 пасольствы, консульствы Ізраіля і прадстаўніцтвы краіны пры міжнародных арганізацыях. 

«Пасольства ў Беларусі адновіць сваю працу пасля таго, як МЗС прыме якія-небудзь меры па выкананні патрабаванняў прафсаюза», — сказала Дзмітровіч. 

Яна таксама паведаміла, што на сайце пасольства апублікаваны электронны адрас прафсаюза, па якім у выпадку экстранай неабходнасці можна высылаць просьбу на атрыманне візы ў Ізраіль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?