Капітан і галкіпер кіеўскага «Дынама» Аляксандр Шаўкоўскі распавёў пра сваю пазіцыю ў інтэрв'ю тэлепраграме « Свецкае жыццё».

«Нам вельмі балюча глядзець, як рэжуць нашу краіну, як ад яе адрываюць кавалак. Гэту сітуацыю павінны вырашаць нашы палітыкі. Паглядзім, як яны з гэтым справяцца. Майдан, за які людзі змагаліся, павінен быць у нашых сэрцах. Нашы палітыкі павінны разумець, што людзі стаялі не за тых, хто цяпер прыйшоў да ўлады, а за змяненне існуючых правілаў», — сказаў Шаўкоўскі.

Шаўкоўскі прызнаўся, што ў свой час прайшоў поўны курс падрыхтоўкі «маладога байца».

«Я не ўпэўнены, што гэтым летам паеду ў Крым. Калі паўвостраў будзе пад кантролем Расіі, то не паеду. Я — ваеннаабавязаны, які служыў у арміі. Свой час прайшоў поўны курс падрыхтоўкі «маладога байца», па званні — радавы. Пайду я ў першай лініі, калі спатрэбіцца. Калі Радзіма загадае, — так!» — заявіў Шаўкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0