24 сакавіка пачаўся афіцыйны візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам, паведамляе сайт МЗС.

У рамках візіту запланавана сустрэча Уладзіміра Макея з прэзідэнтам гэтай краіны Чыонгам Тан Шангам, а таксама перамовы з намеснікам прэм'ер-міністра — міністрам замежных спраў В'етнама Фам Бінь Мінем. У ходзе візіту плануецца падпісанне шэрагу міжнародных двухбаковых дакументаў.

Раней паведамлялася, што Уладзімір Макей, апроч В'етнама, таксама наведае Лаос і Камбоджу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0