Беларускі пісьменнік і выдавец Адам Глобус — заснавальнік літаратурнай прэміі «Залатая літара» — назаве лаўрэата заснаванай ім узнагароды, паведаміў ён у сваім фэйсбуку.

Сёлета спіс кніг-намінантаў выглядае так:

1. Андрэй Хадановіч «ДЭЖА ВЮ»

2. Дзмітрый Мізгулін «РЭХА»

3. Кірыла Анохін «АСЦЯРОЖНА, ДРЭВЫ ЗАЧЫНЯЮЦЦА»

4. Ігар Кулікоў «СВАМОВА»

5. Казіс Сая «КЛЕМЕНС»

6. Алесь Разанаў «ГЛІНА, КАМЕНЬ, ЖАЛЕЗА»

7. Дзмітрый Дзмітрыеў «Лі-ра-Спі-ра-лі»

8. Усевалад Сцебурака «БЕГ ПА САМААДЧУВАННІ»

9. Анатоль Івашчанка «ХАЙ ТАК»…

Уручэнне прэміі адбудзецца ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) а 19-й гадзіне. 

Прэмія «Залатая літара» была заснавана ў 2004 г., год таму яе атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра нішто».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0