Пасол Расійскай Федэрацыі пры Еўрапейскім саюзе Уладзімір Чыжоў дазволіў сабе ў інтэрв'ю Бі-Бі-Сі, надрукаваным інфармацыйнага агенцтвам РІА-Навіны, не вельмі смешныя жарты. У ходзе гутаркі, асноўнай тэмай якой была сітуацыя ва Украіне і анексія Крыма Расіяй, вядоўца Эндры Мара працытаваў словы Макейна, што «Малдова можа стаць наступнай краінай», якая стане часткай Расійскай Федэрацыі.

- Пільнуйце Малдову! - цытуе сенатара журналіст BBC. У адказ на гэта рускі дыпламат сказаў: - Раскажыце, калі ласка, Макейну, каб лепш сачыў за Аляскай.

Чыжоў нагадаў таксама, што «Аляска была часткай Расіі». На заўвагу Мара, што «гэта гучыць вельмі пагрозліва», амбасадар Расеі заявіў, што «гэта быў жарт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?