Новы тэмпературны рэкорд дня зафіксаваны ў Беларусі 23 сакавіка.
Згодна з картай надвор`я рэсурсу meteoinfo.by, у Лельчыцах (Гомельская вобласць) паветра прагрэлася да 21,5 градуса цяпла, што роўна на 4 градусы больш за папярэдні максімум (у Брэсце ў 2012 годзе). Напярэдадні ў краіне таксама быў зарэгістраваны новы дзённы максімум — плюс 22 у Брагіне (Гомельская вобласць) (было 20,1 у Лельчыцах у 1990 годзе).
У Мінску рэкорды фіксуюцца трэці дзень запар. На гэты раз ранейшы максімум перавышаны на 4,2 градуса — 18,9 супраць 14,7 градуса 23 сакавіка 1981 года.
Больш таго, новы паказчык роўны абсалютнаму максімуму месяца, які быў зарэгістраваны 19 сакавіка 1990 года.
У нядзелю палі рэкорды дня ў чатырох абласных цэнтрах: Віцебску — 19 градусаў цяпла (13,3 у 1981 годзе), Магілёве — 18,9 (14,8 у 1981 годзе), Гомелі — 18,5 (14,6 у 2007 годзе) і Брэсце — 18,5 (17,5 у 2012 годзе). Пры гэтым у Віцебску перакрыты абсалютны максімум сакавіка (17,6 градуса ў 1990 годзе).
У найбліжэйшыя суткі цёплае надвор`е захаваецца.