Расійскія войскі штурмавалі ўкраінскую вайсковую частку ў Бельбеку пасля таго, як украінскія салдаты адмовіліся пакінуць тэрыторыю базы.

Пра гэта паведаміў кіраўнік крымскага медыяцэнтра Міністэрства абароны Украіны Уладзіслаў Селязнёў у сваім Facebook.

«17.00 штурм Бельбека. Падчас штурму на тэрыторыю вайсковай часткі прарваліся прадстаўнікі самаабароны Крыму. Вароты ў частку праломленыя з дапамогай БТРа. Крыніцы сцвярджаюць, што падчас штурму былі чутныя стрэлы, у штурме задзейнічана не менш за 6 адзінак БТР-80. Дадзеныя аб пацярпелых правяраюцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія ваенныя былі вымушаныя пакінуць тэрыторыю часткі.

Як паведамлялася, расійская армія вылучыла украінскім вайскоўцам ў Бельбеку ўльтыматум: здацца ці будзе штурм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?