На трэці дзень пасля адкрыцця палявання на пералётных птушак жыхар Мядзельскага раёна пры паляванні на гусь нейкім чынам пераблытаў птушку з вадаплаўным бабром.

Пра гэта распавёў начальнік Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Валеры Кляноўскі.

Мужчыну затрымалі ў паляўнічых угоддзях Крывіцкага лясніцтва. У парушальніка канфіскаваная паляўнічая стрэльба замежнай вытворчасці і 23 патроны да яе, а таксама туша бабра.

Парушальнік кампенсаваў шкоду навакольнаму асяроддзю і кошт здабытай жывёлы ў поўным аб’ёме: гэта больш за 10 мільёнаў рублёў. 

Раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу. За гэтае злачынства прадугледжаны штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?