«Па адтоку капіталу вядомы пакуль толькі студзеньскі паказчык — 17 мільярдаў даляраў. Ёсць ацэнкі, мы іх падзяляем, што па першым квартале адток будзе каля 50 мільярдаў даляраў. Ад 150 да 200 мільярдаў даляраў ЗША складзе чысты адток капіталу ў гэтым годзе», — сказаў Нікалаеў, якога цытуе Прайм.

У аўторак кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў паведаміў журналістам, што чысты адток капіталу з РФ у студзені — лютым 2014 ацэньваецца ў 35 мільярдаў даляраў.

«Мы практычна штодня лічым адток капіталу. За першы квартал у нас пакуль атрымліваецца, што гэта будзе каля 73-75 мільярдаў даляраў», — у сваю чаргу дадаў дырэктар Цэнтра структурных даследаванняў Інстытута эканамічнай палітыкі імя Гайдара Аляксей Ведзеў.

«Галоўная фундаментальная прычына — гэта стан расійскай эканомікі. Мы фактычна ўвайшлі ў рэцэсію, лютаўскія дадзеныя гэта ў яшчэ большай ступені пацвердзяць. Па ВУП яшчэ нейкі рост будзе па выніках першага квартала, відавочна ў межах аднаго працэнта, але асобныя віды дзейнасці ўжо паказалі мінус — гэта будаўніцтва, спад інвестыцый у асноўны капітал. Ёсць ужо сыход у рэцэсію — гэта той фактар, ігнараваць які нельга», — заўважыў Нікалаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?