Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце асуджае тое, што адбываецца ў Крыме. Яна лічыць, што тое, што адбываецца, з'яўляецца парушэннем тэрыторыі суверэннай дзяржавы і ствараюць перадумовы для магчымай акупацыі.

«Гэтыя прыкметы вельмі турбуюць, гэта кажа аб пэўнай падрыхтоўцы, я не кажу — акупацыя, аб стварэнні перадумоў для магчымай акупацыі пэўнай тэрыторыі, і гэта ў любым выпадку падлягае асуджэнню. Гэта гаворыць аб пэўным адчаі і парушэнні тэрыторыі суверэннай дзяржавы», — сказала журналістам у пятніцу прэзідэнт Літвы.

«Уся міжнародная супольнасць павінна рэагаваць на любое парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці суверэннай дзяржавы. Да гэтага нельга ставіцца памяркоўна. ( … )

Гэтыя прыкметы выклікаюць неспакой, гэта паказвае пэўную падрыхтоўку, стварэнне перадумоў для акупацыі пэўнай тэрыторыі. Гэта паказвае пэўны адчай», — сказала журналістам прэзідэнт 28 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?