Мінск, 25 лютага. Беларускія медыкі заклікаюць вакцынавацца ад віруса папіломы чалавека (ВПЧ ).

Галоўны пазаштатны дзіцячы гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Аксана Кудзіна адзначыла на прэс-канферэнцыі 25 лютага ў Мінску, што вакцынацыя ад ВПЧ з'яўляецца эфектыўнай прафілактыкай раку шыйкі маткі. Перадаецца вірус полавым і кантактным шляхам. У другім выпадку, як правіла, ад маці да дзіцяці падчас родаў, кармлення грудзьмі і догляду.

Па словах Кудзінай, ідэальны варыянт — вакцынацыя ад ВПЧ за 1,5 года да пачатку палавога жыцця, або ва ўзросце 9—12 гадоў. Аднак і ў старэйшым веку прышчэпка будзе эфектыўнай. Кудзіна адзначыла, што ў Беларусі вакцына ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў дзяржаўных і прыватных медустановах. Вакцынацыя праводзіцца толькі на платнай аснове. Кошт вакцыны складае ад 785 да 1 млн. 300 тыс. рублёў за дозу. Неабходна прышчапіцца тройчы. У Беларусі ад ВПЧ, паводле розных дадзеных, штогод Вакцынуюцца не больш за тысячу чалавек.

Акрамя раку шыйкі маткі, вакцынацыя ад ВПЧ засцерагае ад раку горла, анальнай вобласці, адзначыў дацэнт кафедры акушэрства, гінекалогіі і рэпрадуктыўнага здароўя БелМАПА Дзмітрый Бур'як. Такім чынам, сказаў ён, варта прывіваць і хлопчыкаў, і дзяўчынак. Паводле яго слоў, 20-30 % жанчын з'яўляюцца носьбітамі ВПЧ, і складана сказаць, у каго ў выніку здарыцца анкалагічнае захворванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?