Калі тэарэтычна ўявіць, што на Зімовай Алімпіядзе выступае аб'яднаная зборная Рэчы Паспалітай (Беларусь, Польшча, Украіна, часткова Латвія, а літоўцы медалёў не маюць), то зараз бы ў гэтай каманды было б першае месца ў камандным заліку.
Да пяці залатых медалёў Беларусі (3 — Домрачава, 1 — Цупер, 1 — Кушнір) і адной бронзы (Надзеі Скардзіна), дадаліся б чатыры залатыя медалі Польшчы (2 — Каміль Стох, 1 — Юстына Кавальчык, 1 — Збігнеў Брудка), адна бронза Украіны, а таксама адно срэбра і дзве бронзы Латвіі (землі якой былі васальнымі дзяржавамі ВКЛ і Польшчы).
Месца | Краіна | Золата | Срэбра | Бронза | Усяго |
1 | Рэч Паспалітая | 9 | 1 | 4 | 14 |
2 | Германія | 8 | 3 | 2 | 13 |
3 | Расія | 5 | 7 | 6 | 18 |
4 | Галандыя | 5 | 5 | 7 | 17 |
5 | ЗША | 5 | 4 | 9 | 18 |
6 | Нарвегія | 5 | 3 | 7 | 15 |
6 | Швейцарыя | 5 | 2 | 1 | 8 |
*** | |||||
Сённяшняе рэальнае становішча | |||||
7 | Беларусь | 5 | 0 | 1 | 6 |
9 | Польшча | 4 | 0 | 0 | 4 |
22 | Латвія | 0 | 1 | 2 | 3 |
23 | Украіна | 0 | 0 | 1 | 1 |
0
0
0
0
0
0