У нумары:

— «Шапіра навучыў нас, як трэба жыць». Рэпартаж з радзімы кіраўніка Міншчыны.

Ці сутыкалася сям’я Шапіраў з праявамі антысемітызму? Як Сямён Шапіра, будучы яшчэ школьнікам, уладкаваў на працу сваю маці? Як ён паступіў у дактарантуру інстытута, дырэктарам якога быў сам? Якая роля Шапіры ў стварэнні Грамадзянскай партыі?

— «Чаму я быў павінен здымаць майку? Хіба яна кагосьці абражае?» Юрый Рубцоў і Леанід Смоўж адказалі на пытанні «Нашай Нівы».

— «Кантрактная сістэма стане ўсёабдымнай». Намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч каментуе прапановы Аляксандра Лукашэнкі.

— Што будуюць на МКАД?

— «Зоці» і «Джылі», каб мы так жылі. Параўноўваем характарыстыкі кітайскіх і іранскіх аўто беларускай зборкі.

— Містычная аварыя пад Баранавічамі — як у жахлівым фільме «Пункт прызначэння». Студэнтка загінула, ратуючы памерлага веласіпедыста.

— Вярнуўся з калоніі і не знайшоў свайго дома. Новы гаспадар дазволіў пажыць у сваёй вясковай хаце.

— Усе сакрэты покера. Гутарка з беларусам, які гульнёй зарабляе па $2 тысячы за месяц.

— «На cвінаферме нават няма нармальных варотаў». Вяскоўцам загадалі знішчыць сваіх свіней, каб не пазаражалі дзяржаўных.

— Клінковы сыр у Літве пад абаронай. Алесь Белы: «Усё цікавае зарэгіструюць суседзі».

— «Хай бы божа храніў гэтага цара, каму ён перашкаджае?» Івацэвіцкі райвыканкам гатовы даць пілу і пад’ёмнік ахвотным спілаваць крыжы ў гонар «расійскага гасудара».

— Самае халоднае месца ў Сусвеце мае форму прывіду. Піша Віктар Малышчыц.

— Камета, якую знайшоў беларус, можа стаць падзеяй стагоддзя.

— Праз дваццаць гадоў. Пераклад апавядання О.Генры

* * *

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0