Міністэрства замежных спраў Германіі выклікала пасла ЗША ў Берліне ў сувязі з заявамі, што амерыканскія разведвальныя агенцтвы перахапілі званкі па мабільным канцлера ФРГ Ангелы Меркель.
Welt.de
Пасол Джон Эмерсан сустрэнецца з міністрам замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле пазней у чацвер.
У размове з Баракам Абамам Ангела Меркель адзначыла, што такая практыка непрымальная і падрывае давер да ЗША.
Абама запэўніў Меркель, што ЗША не праслухоўваюць яе тэлефанаванні і не будзе рабіць гэтага ў будучыні.
Тым не менш пытанне, ці праслухоўваліся тэлефанаванні канцлера ў мінулым, засталося адкрытым.
0
0
0
0
0
0