У заключным матчы 25-га тура футбольнага чэмпіянату краіны ў першай шасцёрцы 30 верасня «Гомель» прайграў на сваім полі «Нёману» — 0:1 (Яблан, 54).

Напярэдадні БАТЭ саступіў на сваім полі «Тарпеда-БелАЗу» — 0:1 (Васькоў, 77), а «Шахцёр» — з гэткім жа лікам у Мінску «Дынама» (Бычанок, 42).

Становішча каманд: БАТЭ — 54 ачкі (розніца мячоў 50-18), «Шахцёр» — 52 (36-17), «Дынама» Мн — 43 (35-27), «Тарпеда-БелАЗ» — 34 (29-30), «Гомель» — 34 (27-26), «Нёман» — 33 (24-25).

Наступны тур пройдзе 5 і 6 кастрычніка: БАТЭ — «Дынама» Мн, «Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман», «Шахцёр» — «Гомель».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?