Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтэна, Міжнародны фэстываль саверсізму і ігдрасілізму «ДАХ», выдавецтва «Галіяфы», рэдакцыя альманаха «Тэксты» абвяшчаюць пра пачатак прыему твораў на конкурс гістарычнай прозы імя Тадэвуша Рэйтэна.

На конкурс прымаюцца празаічныя творы (раман, апавяданне, эсэй, замалёўка і г.д), п’есы, навукова-папулярныя артыкулы на гістарычную тэму.
Разглядаюцца тэксты на беларускай мове, якія раней не друкаваліся.
Асаблівая ўвага будзе нададзеная творам, прысвечаным Тадэвушу Рэйтэну.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, даследчыкі, літаратурныя крытыкі, журналісты.

Журы конкурса:

Зміцер Юркевіч;

Зміцер Вішнёў;

Міхаіл Галдзянкоў;

Ілля Сін;

Уладзімер Арлоў;

Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 верасня 2013 на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста «Конкурс». У лісце мусіць быць інфармацыя пра ўдзельніка конкурса: імя, прозвішча, кантактны нумар тэлефона, e-mail.
Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў альманаху «Тэксты». Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0