Грубы ўчынак амерыканскай групы Bloodhound Gang выклікаў гнеў Расіі, піша амерыканскі сайт The Christian Science Monitor. Як паведамлялася, на канцэрце ў Адэсе басіст групы засунуў расійскі сцяг сабе ў трусы. Пасля гэтага групу не пусцілі на запланаваны канцэрт у Расію, у Анапу, прычым на артыстаў там напалі мясцовыя казакі. Басіста пры гэтым ледзь не задушылі амерыканскім зоркава-паласатым штандарам.

Як лічыць выданне, інцыдэнт з расійскім сцягам дазваляе выказаць здагадку, што ў часы, калі адносіны Масквы і Вашынгтона рэзка пагоршыліся, грамадскае ўспрыманне з абодвух бакоў стала абвостраным.

Упраўленне МУС па Краснадарскім краі завяло крымінальную справу па факце «непаважлівага стаўлення да дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі» ў дачыненні да бас-гітарыста амерыканскай рок-групы Bloodhound Gang Джарэда Хасэлхофа (Хенегана). Інцыдэнт адбыўся 31 ліпеня на рок-канцэрце ў клубе «Ібіца» ў Адэсе. Адэская паліцыя, у сваю чаргу, завяла на Bloodhound Gang крымінальную справу па артыкуле 296 КК Украіны (хуліганства).

У каментары Bloomberg адзначаецца, што ўся гэтая гісторыя можа здацца абсурднай. Тым не менш, мяркуе выданне, скандал звярнуў увагу на сумную праўду пра амерыканцаў і расіян. «Калі б Джымі Поп трохі лепш ведаў палітычную геаграфію постсавецкай прасторы, ён бы не павесіў расійскі сцяг на ўкраінскай сцэне», — гаворыцца ў артыкуле.

«І калі б Хасэлхоф знайшоў час даведацца пра законы краіны, у якой ён збіраецца выступаць, ён бы ведаў, што за непаважлівае стаўленне да расійскага сцяга належыць пакаранне аж да года турмы», — адзначае выданне і дадае, што Bloodhound Gang толькі пацвердзілі стэрэатып пра амерыканцаў як пра невукаў.

The New York Daily News мяркуе, што група Bloodhound Gang адкінула расійска-амерыканскія адносіны, што ўскладнілася пасля справы Эдварда Сноўдэна, яшчэ далей назад.

Нарэшце, The Wall Street Journal піша, што ўсё пачалося як панк-выхадка, а скончылася крымінальным расследаваннем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0