Выбарчая камісія Зімбабвэ абвясціла Роберта Мугабэ пераможцам прэзідэнцкіх выбараў. Па афіцыйных дадзеных, ён набраў больш за 60% галасоў. Мугабэ, якому 89 гадоў, сёмы раз становіцца прэзідэнтам Зімбабвэ (ад 1987 г.).

Раней прэм’ер-міністр Зімбабвэ Морган Цвангіраі абвясціў, што яго партыя «Рух за дэмакратычныя перамены» цалкам не прызнае вынікі выбараў 31 ліпеня і будзе аспрэчваць іх у судзе.

Па словах Цвангіраі, у яго ёсць сведчанні таго, што «Рух за дэмакратычныя перамены» перамог на выбарах, але прэзідэнт Роберт Мугабэ і яго партыя скралі перамогу ў апазіцыі.

Апазіцыя Зімбабвэ заклікала насельніцтва краіны байкатаваць вынікі ўсеагульных выбараў і праводзіць «акцыі пасіўнага супраціву».

Улады Зімбабвэ не дапусцілі на выбары заходніх назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?