Белстат апублікаваў вынікі даследавання наконт метадаў дысцыплінавання дзяцей у сям’і. Апытанка праводзілася ў 2012 годзе.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць, ці выкарыстоўваюць яны ў выхаванні дзяўчынак і хлопчыкаў (узростам ад 2 да 14 гадоў) гвалтоўныя метады. Калі ўсё ж выкарыстоўваюць, то трэба было ўдакладніць — фізічныя альбо псіхалагічныя.

Да фізічнага гвалту адносіцца любое прымяненне сілы, напрыклад, калі дарослыя трэслі дзіця ці шлёпалі яго. Да псіхалагічнага ціску — калі на дзіця крычаць, называюць «дурным» ці «лянівым».
У выніку 31% апытаных заявіў, што ў дачыненні хлопчыкаў зусім не выкарыстоўвае гвалтоўныя метады. 42% ужываюць псіхалагічны ціск, 25% — фізічныя пакаранні.

Без гвалту ў дачыненні дзяўчынак абыходзяцца 36% рэспандэнтаў. 34% апытаных дапускаюць псіхалагічны ціск, яшчэ 19% прымяняюць фізічныя пакаранні.

Цікавая разбежка ў адказах па вобласцях Беларусі.

Толькі ў адным рэгіёне — на Гродзеншчыне — негвалтоўна выхоўваецца больш за палову дзяцей.

Найбольш гвалту ў Мінску і на Магілёўшчыне.

У сталіцы фізічныя пакаранні прымяняюцца ў дачыненні да 50% хлопчыкаў.

* * *

Ці можна ўжываць фізічныя пакаранні ці псіхалагічны ціск у дачыненні дзяцей? Адказвайце ў каментарах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?