Выйшаў у свет чарговы нумар Arche (№ 3 за 2013 год) пад агульнай назвай «Ахвяры і каты».
Паводле сваёй тэматыкі ён з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай «Паліцаі і партызаны»,то бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Асноўныя матэрыялы нумара:
— праца швейцарскага даследчыка Філіпа Мюлера пра дзейнасць у Беларусі нямецкіх айзанцгрупы B і
— поўная версія палемікі гарадзенскага гісторыка Дзяніса Нарэля і намесніка галоўнага рэдактара Arche Аляксандра Пашкевіча па праблеме стаўлення да супрацоўніцтва падчас вайны шэрагу вядомых беларускіх нацыянальных дзеячаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі;
— лісты
Як і папярэднія, гэты нумар можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] з пазнакай у полі «Тэма» «Ахвяры і каты». Кошт асобніка — 69 тыс. рублёў (з улікам дастаўкі). У лісце абавязкова пазначце свае прозвішча і імя, дакладныя паштовы адрас і індэкс, а таксама падайце нумар тэлефона для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.