Андрэя шукалі больш за тыдзень.

Андрэя шукалі больш за тыдзень.

Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, падазраваным аказаўся жыхар Пінска, 1988 года нараджэння. Забойства ён здзейсніў нажом 21 ліпеня каля 13-й гадзіны.

Іншыя акалічнасці не раскрываюцца, пакуль з затрыманым працуюць следчыя.

Нагадаем, труп 26-гадовага Андрэя знайшлі раніцай 30 ліпеня ў лесе каля пляжа ў Пінску. Ён быў прысыпаны зямлёй і закіданы галлём. У яго былі адрэзаныя нага і рука, якія ляжалі побач.

Андрэй знік 21 ліпеня. Апошні раз яго бачылі на плошчы Леніна ў Пінску прыкладна за дзве гадзіны да смерці.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, забітага раней судзілі за хуліганства і распаўсюджванне наркотыкаў.

Вядома, што Андрэй быў нежанатым, беспрацоўным. Жыў з маці. Яна і паведаміла ў міліцыю пра знікненне.

Крымінальная справа заведзаная за забойства. Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае зняволенне ад 6 да 15 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?