ДАІ просіць кіроўцаў аб’язджаць вул. Каліноўскага з-за наплыву паломнікаў да прыходу Усіх Святых у Мінску,
паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ Мінска Таццяна Харлінская.

«З улікам вялікага наплыву паломнікаў да храма-помніка ў гонар Усіх Святых, сёння на працягу ўсяго дня будзе часткова абмяжоўвацца рух па вуліцы Каліноўскага. Таксама на гэтай вуліцы будзе цалкам забаронена паркоўка транспартных сродкаў. ДАІ сталіцы звяртаецца да кіроўцаў з просьбай улічваць гэту інфармацыю пры выбары свайго маршруту і, па магчымасці, аб’язджаць гэтую вуліцу. у прыватнасці, прапануецца рухацца па МКАД і далей па вуліцы Усіхсвяцкай — на ёй, у прыватнасці, будзе дазволена паркоўка», — адзначыла Таццяна Харлінская.

Наплыў паломнікаў звязаны з тым, што ў храме да 2 жніўня знаходзіцца найвялікшая святыня праваслаўнага свету — Крыж Андрэя Першазванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?