На знак пратэсту больш за паўтары тысячы сайтаў рускамоўнага сегмента інтэрнэту вырашылі ў гэты дзень правесці страйк, перадае BBC.

Інтэрнэт-рэсурсы, якія падтрымліваюць страйк, размесцяць на сваіх галоўных старонках тэкст на чорным фоне: «Сайт заблакаваны па рашэнні органаў дзяржаўнай улады. Такое паведамленне вы хутка зможаце назіраць замест сваіх любімых сайтаў».

Праграмны код для ўсталявання страйкавай старонкі на сайты ахвотных далучыцца да акцыі распрацавала прафесійная супольнасць праграмістаў і IT-спецыялістаў «Хабрахабр», якая ў чацвер збіраецца весці маніторынг ходу акцыі і пасля апублікаваць дадзеныя пра тое, колькі людзей даведалася такім чынам пра рэзкае непрыманне рунэтам новага закона.

Заклікі аб далучэнні да страйку размясцілі ў сацыяльных сетках і беларускія карыстальнікі інтэрнэту.

Заўважаць яго ці не, залежыць ад таго, ці далучацца да акцыі буйныя парталы,
лічыць сустаршыня «Асацыяцыі карыстальнікаў інтэрнэту» Станіслаў Казлоўскі.

«А вось што яны дакладна заўважаць, гэта як з 1 жніўня кампаніі-праваўладальнікі пададуць у суд на „Вконтакте“, на Яндэкс і YouTube, і дзесьці дзён праз пяць-шэсць выявіцца, што відэа ў рунэце няма альбо нейкія сайты заблакаваныя.

Я размаўляў з многімі праваўладальнікамі — у іх ужо гатовыя ўсе гэтыя паперы, яны толькі чакаюць 1 жніўня»,
— растлумачыў ён.

Паводле новага закона праваўладальнік, знайшоўшы ў сеціве фільм ці відэа, якія з’явіліся без яго дазволу, мае права звярнуцца ў Масгарсуд з заявай аб абмежаванні доступу да гэтых прадуктаў. На падачу позвы адводзіцца 15 дзён. Пры гэтым закон прадугледжвае дасудовае блакаванне інтэрнэт-старонак са спрэчным змесцівам.

Ужо працуе спецыялізаваны сайт Раскамнадзора, праз які праваўладальнікі могуць накіроўваць заявы аб абмежаванні доступу да тых ці іншых рэсурсаў. Пры гэтым у ведамстве запэўніваюць, што дзякуючы ўсталяванаму электроннаму каналу сувязі з Масгарсудом праверка наяўнасці судовага рашэння будзе займаць мінімум часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?