Раніцай 30 ліпеня цела 26-гадовага Андрэя знайшлі ў кустах каля пляжа ў Пінску. А побач ляжалі рука і нага.

Як паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Павел Травулька, цела знаходзілася ў стане гніласнага раскладання. Таму прызначана экспертыза, каб вызначыць, якім чынам хлопец страціў канцавіны.

Праводзяцца следчыя дзеянні. Крымінальная справа заведзена па забойстве.

Андрэй знік 21 ліпеня. Апошні раз яго бачылі каля 11 гадзін на плошчы Леніна ў Пінску.

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, хлопца раней судзілі за хуліганства і распаўсюджванне наркотыкаў.

Вядома, што Андрэй быў нежанатым. Жыў з маці. Яна і паведаміла ў міліцыю пра знікненне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?