Дзве экалагічныя арганізацыі — таварыства «Зялёная сетка» і аб’яднанне «Экадом» — звярнуліся ў пракуратуру Мінскай вобласці з заявай аб праверцы законнасці дзяржаўных экспертыз праекта «Генеральны планКітайска-беларускі індустрыяльны парк».
Як адзначаецца ў заяве, па генплане былі атрыманыя станоўчыя заключэнні дзяржаўных экспертыз, нягледзячы на шэраг зафіксаваных парушэнняў і неадпаведнасцяў заканадаўству.
У адпаведнасці з артыкулам 27 закона «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», эколагі просяць:
— праверыць законнасць працэдуры правядзення грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта «Генеральны план
— праверыць законнасць складання дзяржаўных экспертыз (
— у выпадку ўстанаўлення парушэнняў заканадаўства прыняць меры пракурорскага рэагавання.
Сёння ўжо распачата працэдура грамадскага абмеркавання праекта «Дэталёвы план тэрыторыі першачарговага асваення«Пакуль заява будзе праходзіць па бюракратыі пракуратуры, дзяржустанова «Адміністрацыя
Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку», якая з’яўляецца замоўцам праекта, нягледзячы на шэраг выяўленых парушэнняў, працягвае дзейнічаць, а таксама Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт.
ГА «Экадом» ініцыявала правядзенне незалежнай экалагічнай экспертызы праекта, якая выявіла шэраг парушэнняў і неадпаведнасцяў заканадаўства. Вынікі экспертызы былі прад’яўленыя адпаведным дзяржорганам, аднак, нягледзячы на гэта, генплан парку быў ухвалены трыма дзяржаўнымі экспертызамі і ў далейшым зацверджаны пастановай урада.
Паводле інфармацыі эколагаў, заключэнне дзяржаўнай экспертызы выдала РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза»; дзяржаўнай экалагічнай экспертызы — Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
Варта таксама адзначыць, што з 9 па 23 ліпеня Смалявіцкі райвыканкам праводзіць грамадскія абмеркаванні праекта «Дэталёвы план тэрыторыі першачарговага асваенняУ гэты перыяд матэрыялы праекта павінны быць размешчаныя на сайце: www.smolevichi.Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку».
На 24 ліпеня ў Смалявічах запланавана сустрэча арганізатараў і распрацоўшчыкаў плана з грамадскасцю.
***
- Указ Лукашэнкі аб
- Тым часам, многія жыхары Смалявіцкага раёна і мясцовыя дачнікі актыўна выступаюць супраць будаўніцтва індустрыяльнага парку. Яны ўпэўненыя, што ад такога маштабнага праекта, які прадугледжвае стварэнне сотняў прадпрыемстваў, непазбежна пацерпіць экалогія. У сваю чаргу, эколагі заяўляюць, што індустрыяльная забудова ў рэкрэацыйнай зоне Мінска сур’ёзна пагоршыць экалагічнае становішча і ў самой беларускай сталіцы.