Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненні да начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Віцебскага гарвыканкама — галоўнага архітэктара Віцебска.

Крымінальная справа распачата 5 ліпеня па матэрыялах сёмага ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.

Галоўны архітэктар Віцебска падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў).

Эпізод датычыцца выканання работ па капітальным рамонце і мадэрнізацыі гаспадарчага корпуса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я.Коласа.
Паводле акта праверкі, сума ўрону склала больш як 149 млн. рублёў.

Для арганізацыі вытворчасці папярэдняга следства крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?