Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня падпісаў указ № 263 «Аб долевым будаўніцтве аб’ектаў у Рэспубліцы Беларусь».

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, дакумент устанаўлівае агульныя асноўныя прынцыпы долевага будаўніцтва шматкватэрных, аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў для розных катэгорый грамадзян, а таксама зацвярджае Палажэнне аб долевым будаўніцтве аб’ектаў, форму тыповага дагавора аб стварэнні аб’екта долевага будаўніцтва жылых памяшканняў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка.

Указам прадугледжаны шэраг дадатковых мер па абароне правоў дольшчыкаў і адказнасці забудоўшчыкаў. Так, з ліку магчымых забудоўшчыкаў выключаны індывідуальныя прадрымальнікі.

Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам будзе выдавацца грамадзяніну накіраванне на долевае будўніцтва жылога памяшкання з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі і (або) з абмежаваным прыбыткам забудоўшчыка толькі з улікам даты пастаноўкі гэтага грамадзяніна на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Для грамадзян, якія будуюць жылыя памяшканні такім чынам, дамова заключаецца толькі па зацверджанай тыповай форме.
Акрамя таго, устаноўлена забарона на заключэнне дагавораў з улікам прывязкі цаны аб’екта долевага будаўніцтва да валютнага эквівалента (для грамадзян, якія не стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, такая норма не прадугледжана).

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, ільгота па абмежаванні памеру прыбытку да 5%

ад вызначаемага ў сённяшніх цэнах каштарыснага кошту аб’екта долевага будаўніцтва будзе распасюджвацца толькі на нармуемую плошчу (з разліку 20 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца, на кожнага члена сям’і дольшчыка, у Мінску — 15 кв. м і для мнагадзетных сем’яў — 20 кв. м).

У мэтах выключэння двайнога продажу аднаго і таго ж жылога памяшкання і ў апаведнасці з заканадаўствам заключаемых з дольшчыкамі дагавораў долевага будаўніцтва прадугледжана рэгістрацыя мясцовымі органамі ўлады не толькі саміх дагавораў, але і дадатковых пагадненняў да дагавора (у выпадках змянення істотных умоў дагавора).

Указам вызначаны парадак скасавання дагавораў бакамі.
Пры датэрміновым скасаванні дагавора забудоўшчык абавязаны будзе даць права дабудаваць жылое памяшканне найперш члену сям’і дольшчыка, з якім скасоўваецца дагавор.

Змяненне цаны аб’екта долевага будаўніцтва па ініцыятыве забудоўшчыка можа ажыццяўляцца толькі ў выпадках змянення статыстычных індэксаў кошту будаўніча-мантажных работ і (або) унясення змяненняў у заканадаўства аб выплаце ўскосных падаткаў, па пагадненні бакоў — пры ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у праектную дакументацыю або па хадайніцтве дольшчыка аб аказанні дадатковых паслуг (адмове ад аказання паслуг).

Дакументам прадугледжваецца абавязак забудоўшчыка па правядзенні штогадовага аўдыту мэтавага выкарыстання сродкаў, якія прыцягваюцца ў будаўніцтва, з даваннем копіі вынікаў такога аўдыту ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, права дольшчыка на азнаямленне з вынікамі гэтага аўдыту.

Тэрмін уводу дома ў эксплуатацыю прывязаны да нарматыўнага тэрміну будаўніцтва.
Забудоўшчык мае права з дазволу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў працягнуць тэрмін уводу жылога дома.

У выпадку віны забудоўшчыка ў невыкананні нарматыўнага тэрміну будаўніцтва да забудоўшчыка пасля завяршэння будаўніцтва будуць прымененыя штрафныя санкцыі (выплата няўстойкі (пені) дольшчыкам), а пры разліку цаны забудоўшчык будзе абавязаны прымяняць да аб’ёмаў звышнарматыўнага будаўніцтва статыстычныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, устаноўленыя для месяца, які з’яўляецца апошнім пры нарматыўным тэрміне будаўніцтва.

У выпадку парушэння ўстаноўленага дагаворам тэрміну ўнясення плацяжоў дольшчык выплачвае забудоўшчыку няўстойку (пеню) у памеры 0,02% (калі плацяжы ўносяцца дольшчыкам у адпаведнасці з графікам плацяжоў) або 0,002% (калі плацяжы ўнесены дольшчыкам аднаразова) ад сумы пратэрмінаванага плацяжу за кожны дзень пратэрміноўкі да дня пагашэння запазычанасці або прыняцця рашэння аб скасаванні дагавора ва ўстаноўленым парадку. Дольшчык не нясе адказнасці за несвоечасовае пералічэнне банкам плацяжоў, якія складаюць дзяржаўную падтрымку.

Велічыня прыбытку забудоўшчыка, што разлічваецца пры заключэнні дагавораў, не можа мяняцца ў сувязі з ростам цаны аб’екта, за выключэннем яе росту ў адпаведнасці з умовамі, прадугледжанымі ва ўказе.

Забудоўшчык пры заключэнні дагавораў будаўнічага падраду прымае рашэнне аб перадачы часткі свайго прыбытку падрадчыку пасля заканчэння будаўніцтва. Памер сродкаў, якія перадаюцца, і іншыя ўмовы вызначаюцца ў дагаворы паміж бакамі.

Гарантыйны тэрмін аб’екта долевага будаўніцтва павялічаны з 2 да 5 гадоў.

Дзеянне ўказа не распаўсюджваецца на дагаворы стварэння аб’ектаў долевага будаўніцтва, заключаныя да ўваходжання яго ў сілу.

Указ набывае моц праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?