Урад Беларусі лічыць неабходным прадоўжыць зніжэнне працэнтных ставак па крэдытах на будаўніцтва жылля.
Аб гэтым 4 чэрвеня на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях жыллёвага будаўніцтва заявіў віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін.

У якасці праблемнага пытання віцэ-прэм’ер назваў даволі высокія працэнтныя стаўкі па крэдытах, якія даюцца грамадзянам на агульных падставах.

«У сувязі з гэтым неабходна прадоўжыць зніжэнне працэнтных ставак па крэдытах на будаўніцтва жылля, а таксама вярнуцца да выдачы крэдытаў грамадзянам на жыллёвае будаўніцтва ў замежнай валюце. Пакуль Нацыянальны банк гэту прапанову аб выдачы крэдытаў у замежнай валюце не падтрымлівае», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?