Цётка Анджаліны Джолі памерла ад раку грудзей праз два тыдні пасля таго, як актрыса абвясціла, што ёй выдалілі малочныя залозы, каб знізіць рызыку развіцця гэтага захворвання.

Дэбі Марцін памерла на 61-м годзе жыцця. Яна была малодшай сястрой маці Джолі, якая таксама памерла ў 56 гадоў ад раку грудзей.

Анджаліна Джолі вырашыла падмануць дрэнную спадчыннасць: дактары паведамілі ёй, што ў яе была выяўлена амаль 90-працэнтная верагоднасць развіцця раку грудзей.

Сваё рашэнне легчы пад нож 37-гадовая маці шасцярых дзяцей патлумачыла ў артыкуле, апублікаванай у газеце New York Times. «Я спадзяюся, што любая жанчына, якая гэта прачытае, будзе ведаць, што ў яе заўсёды ёсць выйсце, што б з ёй не здарылася», — напісала Джолі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?