Доўгая сага з бразільцам Неймарам у галоўнай ролі скончана. ФК Барселона аб’явіў на сваім афіцыйным сайце, што ён прыйшоў да пагаднення з гульцом.

Неймар падпісаў кантракт з «Барсай» на пяць гадоў. За бразільца сіне-гранатавыя заплацяць 27 млн еўра, хоць раней называлася сума ў 50 млн. Сам Неймар будзе зарабляць 7 млн у год.

Неймар да Сілва Сантас Жуніёр нарадзіўся 5 лютага 1992 г. у Можы-даш-Крузіс (Сан-Паўлу). Рост — 174 см і вага 64 кг. Гуляў за «Сантас», правёў за клуб больш за 100 матчаў, забіў 58 галоў. Два гады таму каманда выйграла Кубак Лібертадорэс. У зборнай Бразіліі Неймар правёў 32 гульняў і забіў 20 галоў.

Неймара называюць Новым Пеле,
а сам кароль футбола неаднаразова захапляўся 21-гадовым футбалістам. Бразільцы лічаць, што Неймар можа стаць пераемнікам Пеле і паспрыяць перамозе Бразіліі на хатнім чэмпіянаце свету 2014 г.

У «Барселоне» Неймар будзе гуляць разам з Ліянелем Месі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?