Перад вызваленнем да Аляксандра Ярашэвіча прыходзіў начальнік турмы на Акрэcціна і папярэдзіў яго, каб не было лозунгаў і сімволікі.

Разам са сваім калегай Дзмітрыем Галко ён быў затрыманы ўвечары 6 мая.

Журналістаў даставілі ў міліцыю, дзе склалі пратаколы. Іх звінавацілі ў хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Галко быў асуджаны на 10 сутак арышту, а Ярашэвіч на 12. Таксама Ярашэвіч, нагадаем, быў затрыманы 26 красавіка пасля «Чарнобыльскага шляху» і правёў за кратамі трое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?