35-гадовы жыхар Швецыі памёр ад укусаў шэршняў пасля таго, як засунуў свае геніталіі ў гняздо, знойдзенае ім на сваёй ферме.

Як паведамляе выданне News Sweden, на целе мужчыны было выяўлена 146 укусаў, 54 з іх прыпадалі на геніталіі.

Цела мужчыны, якога ўсе вакол ведалі толькі па імя Хасэ, знайшоў яго сусед. Мужчына з цяжкасцю пазнаў знаёмага. «Я пазнаў яго толькі па татуіроўцы на шыі», — распавёў ён паліцыі.

Загінулы быў яшчэ жывы, калі яго знайшлі. Ён памёр на працягу гадзіны.

Паліцыя выказала здагадку, што Хасэ паспрабаваў заняцца сэксам з гняздом, знайшлі яго сперму на некаторых мёртвых шэршнях. На гняздзе былі знойдзены адбіткі пальцаў.

«Мне нават цяжка ўявіць той боль, які ён адчуў», — заявіў адзін з медыкаў
. Адзначым, што ўкус шэршняў нашмат мацнейшы за ўкус асы ці пчолы, акрамя таго, шэршні могуць джаліць некалькі разоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?