Знаходка з'яўляецца сапраўднай сенсацыяй. Да гэтага было вядома пра 26 сапраўдных аўтографаў класіка беларускай літаратуры, якія захоўваюцца ў розных музеях і архівах. Аўтограф, знойдзены ў Яраслаўлі, стаў 27-м.

Сапраўдны аўтограф Максіма Багдановіча знойдзены ў фондах бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. Пра гэты характэрны факт распавяла дырэктар дзеючага ў Яраслаўлі дома-музея Максіма Багдановіча Наталля Прохарава. Па словах Наталлі Прохаравай, плануецца перадаць гэтую знаходку беларускаму боку.

Дом-музей Максіма Багдановіча размешчаны ў тым жа будынку, у якім жыў паэт ад 1912 да 1914 года. Тут праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, конкурсаў, канцэртаў, створана група па вывучэнні беларускай мовы. Штогод дом-музей наведваюць каля 6 тысяч чалавек, па жаданні якіх ладзяцца і беларускамоўныя экскурсіі.

Максім Багдановіч жыў у Яраслаўлі ад 1908 да 1916. Яраслаўцы захоўваюць памяць пра беларускага класіка: акрамя дома-музея ў горадзе ўсталяваны помнік Максіму Багдановічу, ёсць і вуліца, якая носіць яго імя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?