Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка падпісаў указ № 207 «Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе».
У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантрольных органаў.
Камісія заклікана забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэставання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспвтаў, а таксама забяспечваць асвятленне працы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.
Гэты ўказ закліканы забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
«Указ прыняты ў мэтах прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцей пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.