У вёсцы Асмаловічы Клімавіцкага раёна павесіўся 16-гадовы вучань 9-га класа мясцовай школы.

Падлетак быў знойдзены 23 красавіка на дрэве недалёка ад дома, дзе ён жыў з людзьмі, якія ўзялі над ім апякунства.

«Ён быў сіратой. Апякунства над ім аформіла нармальная непітушчая сям'я.
У іх на ўтрыманні было двое сваіх дзяцей, двух яны яшчэ ўзялі, у тым ліку і гэтага хлопчыка. Чатыры гады ён у іх жыў», — паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Паводле даных следства, і сама сям'я, і падлетак, які павесіўся, характарызаваліся станоўча як аднавяскоўцамі, так і ў школе, дзе хлопец вучыўся. Ніякай перадсмяротнай запіскі ён не пакінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?