У Магілёве з інтэрната высяляюць сябра Беларускай
Сам жаПадчас леташняй выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў ён збіраў подпісы за свайго аднапартыйца Леаніда Падбярэцкага. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю кіраўніцтва камунальнага прадпрыемства, якому належыць інтэрнат.67-гадовы партыйны актывіст лічыць, што прычына звальнення з працы і высялення з інтэрната — яго апазіцыйная дзейнасць.
Залозны працаваў сантэхнікам на камунальным
вось калі пачаліся выбары, кажа актывіст, да яго пачалі чапляцца. Прапанавалі падпісаць дамову, што ён згаджаецца выконваць працу ва ўмовах пагаршэння ўмоў, гэта значыць скасавання даплат за сумяшчэнне прафесіі ў сувязі з вытворчай неабходнасцю. Залозны адмовіўся, і яго звольнілі. Ён судзіўся, але суды прайграў. Цяпер да 13 красавіка ён павінен выселіцца з інтэрната.
Залозны: «Я іх за руку схапіў, калі камендант і выхавацель збіралі подпісы па даручэнні начальніка. А потым высветлілася, што яны ні ў якую ініцыятыўную групу не ўваходзілі. Я ім тады сказаў, што я таксама збіраю подпісы за іншага кандыдата. Во тады яны спалохаліся, і вось адкуль увесь
Залозны не мае іншага месца жыхарства.
«Буду бамжом! Хто мяне цяпер прапіша ў 67 гадоў? Я прыехаў у Беларусь з Мурманска, калі перабудова была. Атрымаў тут грамадзянства. А цяпер у мяне гады такія, што ні крэдыт не возьмеш — нічога», —кажа ён.
Залозны вінаваціць у сваіх праблемах начальніка
У кіраўніцтве БСДП «Грамада» заяўляюць, што сочаць за сітуацыяй, у якой апынуўся Мікалай Залозны. Абяцаюць яму падтрымку. Сябра прэзідыума партыі Ігар Барысаў запэўнівае:
«Гарантую, што на вуліцы ён не застанецца.Пра Шышова магу сказаць, што такія людзі не маюць маральных прынцыпаў, таму выслужваюцца перад рэжымам…»