Расійскі прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў назваў меркаванае ўвядзенне дадатковага падатку на ўклады ў банках Кіпра «вельмі дзіўным» і «спрэчным» рашэннем.
«Скажам проста, гэта выглядае, як канфіскацыя чужых грошай», — сказаў Мядзведзеў.
Раней урад Кіпра абвясціў, што паводле патрабавання ЕС уводзіць збор з усіх дэпазітаў, размешчаных у краіне. З укладаў да 100 тыс. еўра будзе разава знята 6,75%, з астатніх — 9,9%.
Галасаванне па гэтым пытанні ў парламенце Кіпра пакуль адкладзенае да аўторка.
0
0
0
0
0
0