Пасажырскі самалёт авіякампаніі «Белавія», які ляцеў з Астаны ў Мінск, вымушана сеў у Самары праз праблемы ў паліўнай сістэме.

Паводле інфармацыі «Інтэрфакса»,

камандзір «Боінга-737» паведаміў аб непаладках у паліўнай сістэме, калі самалёт знаходзіўся ў раёне самарскага авіяцыйнага вузла.
Была прынятая пастанова аб вымушанай пасадцы ў Самары.

Самалёт паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Самары а 6-й раніцы паводле мінскага часу.

На борце знаходзілася 92 пасажыры.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?