Паліцыя Паўднёвай Карэі заявіла, што затрымала мужчыну, які скраў больш за 4 млн даляраў у свайго працадаўцы і зрабіў пластычную аперацыю, каб пазбегнуць арышту.

35-гадовы карэец Юн абвінавачваецца ў незаконным пералічэнні сродкаў з рахункаў фірмы па вытворчасці электронікі, у якой ён працаваў, на шэсць засакрэчаных банкаўскіх рахункаў.

Паведамляецца, што Юн цягам 10 дзён здымаў буйныя сумы грошай у сталіцы краіны Сеуле. Ён набыў аўтамабіль «Мэрсэдэс», а таксама бавіў час у клубах дарагога раёна сталіцы Гангнам.

Паводле паліцыі, Юн зрабіў аперацыю на носе і падцяжку твара. Ён быў затрыманы пасля таго, як паліцэйскія арыштавалі мясцовых жыхароў, якія далі яму жыллё і мабільны тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?