Дзекайце і цекайце, калі вы здаровы,
Калі ў повязі кароткай вы з кароткім у,
Толькі не давайце ў крыўду нашай мовы,
Ні якому іншаземцу, ні яшчэ каму.
Якайце і ёкайце, людцы мае родныя —
Гэтага ня купіце нават за даляр.
Кропачкі над літарай ё надзвычай модныя,
Вось які ў бацькоўскай мовы незвычайны дар.
Як хто недасьведчаны — прачытайце верш яму,
Не — дык насварыцеся, хай сабе крычыць.
Крык усё ж нашмат радней, неяк
Гэта да пазнаньня мовы Арыядны ніць.
Ну, а з апанентамі будзе досыць проста вам:
Зброю мове выдалі, кожны скажа: «Ах!» —
Хто калі раз’ятраны — трэсніце апострафам,
Гэтай коскай д’яблавай проста па вушах.
0
0
0
0
0
0