У Санкт-Пецярбургу на 75-м годзе жыцця памёр кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсер Аляксей Герман-старэйшы.

«Сёння памёр мой бацька. Памёр, не прыходзячы ў прытомнасць, у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Пецярбургу. Дактары зрабілі ўсё магчымае і немагчымае, каб выратаваць бацьку», — напісаў у сваім блогу на «Эхо Москвы» яго сын Аляксей Герман-малодшы.

Герман-старэйшы быў шпіталізаваны ў лістападзе пасля падзення. У канцы снежня яму правялі аперацыю па выдаленні ўнутрычарапных гематомаў галавы. Пасля гэтага ён захварэў запаленнем лёгкіх.

Аляксей Герман — аўтар шматлікіх класічных карцін, такіх як «Праверка на дарогах» (1971–85), «Дваццаць дзён без вайны» (1976), «Мой сябар Іван Лапшын» (1984), «Хрусталёў, машыну!» (1998).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?