Першы намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар’ян 15 лютага сустрэўся з першым сакратаром пасольства Венесуэлы ў Беларусі Херарда Эстрада, якія курыруе пытанні культуры і спорту. «Знаёмства адбылося з ініцыятывы пасольства і прайшло ў сценах Дома футбола», — паведаміла
Падчас сустрэчы «абмяркоўваліся пытанні арганізацыі таварыскіх матчаў паміж зборнымі ўсіх узроўняў, пачынаючы ад юнацкіх і завяршаючы нацыянальнымі, у тым ліку жаночымі».
«Мы прапанавалі разгледзець магчымасць прыезду нацыянальнай зборнай Венесуэлы ў адну з фіксаваных дат кастрычніка ці лістапада для ўдзелу ў таварыскім матчы з нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь.Ад імя пасольства гэтая прапанова будзе перададзена ў Федэрацыю футбола Венесуэлы, і пры ўмове, што трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Венесуэлы пацвердзіць зацікаўленасць, пачнецца тэхнічная праца па арганізацыі такога матча», — заявіў Сафар’ян.
0
0
0
0
0
0