Аператар сотавай сувязі «МТС» інфармуе сваіх абанентаў, што 16 і 17 лютага спецыялісты аператара правядуць планавыя работы па пашырэнню праграмна-апаратнага комплексу.

У гэтыя дні магчымыя перапынкі ў прадастаўленні сэрвісаў «МТС», у ліку якіх запыт балансу па USSD. Актуальная інфармацыя аб стане балансу стане даступная пасля заканчэння работ. Таксама ў выхадныя могуць узнікнуць цяжкасці з даданнем і выдаленнем паслуг МТС.

«Рэкамендуем загадзя папоўніць баланс і абнавіць пералік неабходных паслуг», — гаворыцца ў паведамленні СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?