Старшы трэнер Станіслаў Салаўёў заявіў, што галоўная медальная надзея Вольга Панарына не возьме ўдзелу ў хатнім чэмпіянаце свету, які пройдзе з 20 па 24 лютага ў Мінску: «Яна лечыцца ў інстытуце мікрахірургіі. У яе было моцнае падзенне, яна да гэтага часу не ўзнавілася. Жадаю ёй хутчэйшага выздараўлення.

Сёння не будзем гаварыць пра сумнае. Хацелася б выступіць як мага лепш».

Нагадаем, што іншы лідар беларускай зборнай Таццяна Шаракова раней не была дапушчана да спаборніцтваў з-за станоўчай допінг-пробы на восеньскім чэмпіянаце Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?