Як расказалі ў праваахоўных органах Беларусі, «Белмеліявадгас» — гэта па сваёй структуры канцэрн, які ажыццяўляе спецыяльныя (выканаўчыя, кантрольныя, рэгулявальныя і іншыя) функцыі ў галіне меліярацыі земляў, будаўніцтва і эксплуатацыі меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм, аб’ектаў воднай гаспадаркі сельскагаспадарчага прызначэння, дзяржаўнага нагляду за выкананнем тэхнічных патрабаванняў па эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і гідратэхнічных збудаванняў сельскагаспадарчага прызначэння і г.д.

Канцэрн — адзін з рэалізатараў Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб’ектаў гэтых арганізацый на 2011–2015 гады. Праграма была зацверджаная ўказам прэзідэнта № 35 ад 24 студзеня 2011 і сярод іншых мерапрыемстваў прадугледжвала закупку сучаснай тэхнікі для ДВА «Белмеліявадгас». Гэтая тэхніка прызначалася для падведамных прадпрыемстваў канцэрна, якія ажыццяўляюць меліярацыю беларускіх зямель. Дзяржаўным крэдыторам па закупцы тэхнікі выступаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

У рамках выканання праграмы «Белмеліявадгас» заключыў 2 лістапада 2012 дамову з ТАА «Металспецабсталяванне», адзіным на тэрыторыі Беларусі прадстаўніком расійскага машынабудаўнічага завода. Дамовай прадугледжвалася пастаўка ў Беларусь 30 бульдозераў чалябінскага завода. Кошт угоды склаў амаль 28 мільярдаў рублёў.

Аднак падчас суправаджэння ўгоды супрацоўнікамі УБЭП усплыў факт, што пры вырабе бульдозераў былі выкарыстаныя карыстаныя вузлы і агрэгаты, што не адпавядала раней заяўленым якасці тэхнікі.

«У выніку прадухіленая шкода дзяржаўным інтарэсам у памеры 27,9 мільярда рублёў», — паведамілі ў праваахоўных органах Беларусі. Гэта па цяперашнім курсе беларускага рубля прыблізна 3,2 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?