45-метровы астэроід вагой 130 тысяч тон праляціць сёння (у 22.25 па беларускім часе) на бяспечнай адлегласці ад Зямлі. Назіранне будзе весціся з абсерваторый Аўстраліі і праз тэлескоп у касмічным цэнтры Маршал (Хантсвіл, штат Алабама, ЗША). Найлепшы агляд гэтай выключнай з’явы атрымаюць жыхары Інданезіі і краін Азіі.

Спецыялісты ўжо запэўнілі грамадскасць, што набліжэнне 2012DA14 ніяк не пагражае нашай планеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?