Навукоўцы знайшлі адзінага прадстаўніка фаўны, які здольны аддзяляць ад цела пеніс, а затым гадаваць новы і выкарыстоўваць яго зноў. Гэта марскі смоўж Chromodoris reticulata, які жыве на каралавых рыфах на ціхаакіянскім узбярэжжы Японіі.

Японскія даследчыкі мяркуюць, што гэты голажаберны малюск — адзіны прадстаўнік фаўны, які можа сукупляцца пры дапамозе «аднаразовага члена» зноў і зноў. Вынікі працы навукоўцаў апублікаваныя ў часопісе Biology Letters.

Сэксуальнае жыццё марскіх смаўжоў і без таго даволі мудрагелістае: амаль усе галажаберныя малюскі прынята лічыць абодваполымі — ці адначасовымі гермафрадытамі.
Гэта азначае, што яны не проста маюць як мужчынскія, так і жаночыя палавыя органы, але і могуць выкарыстоўваць іх адначасова.

Што тычыцца Chromodoris reticulata, то, па словах прафесара Бернарда Піктана, куратара аддзела марскіх бесхрыбтовых Нацыянальных музеяў Паўночнай Ірландыі, падчас сукуплення 2 смаўжы разварочваюцца ў розныя бакі ў адносінах адзін да аднаго, змяшчаючы пеніс ў жаночую адтуліну партнёра і абменьваючыся спермай.

Палавы акт смаўжоў можа доўжыцца ад некалькіх секундаў да некалькіх хвілінаў, пасля чаго малюскі адкідаюць свае пенісы.

Да здзіўлення навукоўцаў, якія назіралі за гэтым працэсам, ужо праз 24 гадзіны ў марскіх смоўжняў вырасталі новыя мужчынскія палавыя органы, і яны былі гатовыя да паўторнага сукуплення. «Я ніколі не бачыў нічога падобнага», — заявіў здзіўлены прафесар Піктан.

Пры больш дэталёвым разглядзе высветлілася, што большая частка пеніса смаўжа скручаныя ў спіраль унутры цела, і што пасля палавога акта аддзяляецца толькі знешні фрагмент.

Даследнікі заўважылі таксама, што член малюска пакрыты атожылкамі. Ёсць здагадкі, што яны патрэбныя для выдалення спермы папярэдняга партнёра.
Марскія смаўжы не адзіныя прадстаўнікі жывёльнага свету, чый пеніс аддзяляецца пасля сукуплення.
Вядома, што гэта таксама характэрна для мужчынскіх асобін павука-кругапрада, берагавых слімакоў і смаўжоў роду Ariolimax, якія жывуць на сушы. Аднак рэгенераваць пеніс яны не могуць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?