14 лютага ў МЗС Беларусі па ініцыятыве польскага боку адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной з дырэктарам Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Эвай Фігель.
Аб гэтым паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

У сустрэчы таксама прыняў удзел надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка.

«Падчас гутаркі былі абмеркаваныя актуальныя пытанні беларуска-польскіх адносін, іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», — гаворыцца ў паведамленні беларускага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?